Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

План (отчёт) о работе библиотеки

Дата: 29 сентября 2022 в 22:00, Обновлено 26 октября 2023 в 09:16

ПЛАН РАБОТЫ БИБЛИОТЕКИ НА 2023/2024 УЧЕБНЫЙ ГОД

Аналіз работы бібліятэкі

"Асавецкая сярэдняй школы Мазырскага раёна"

за 2022/2023 навучальны год

У 2022\2023 навучальным годзе школьная бібліятэка працавала ў адпаведнасці з планам школы і планам работы бібліятэкі.
У сучасных умовах работа школьнай бібліятэкі накіравана галоўным чынам на актывізацыю чытання вучняў, на павышэнне культуры самастойнага выбару літаратуры і ў канчатковым выніку на выхаванне ўсебаковай развітой, сацыяльна-актыўнай і творчай асобы. Наша бібліяіэка – гэта бібліятэка адкрытага доступу. Любы чытач можа выбраць для сябе  кнігу, якая яму спадабалася. Калі ўзнікнуць праблемы пры выбары кніг на дапамогу прыходзіць бібліятэкар.
Асноўнай мэтай школьнай бібліятэкі з’яўлялася  садзеянне фарміраванню навыкаў інфарматыўнай культуры вучняў, педагогаў, бацькоў.
Асноўнымі задачамі года былі:
  1. Фарміраванне светапогляду чытачоў у рамках ідэалогіі дзяржавы пры дапамозе кнігі.
  2. Фарміраванне ў школьнікаў інфармацыйнай культуры і культуры чытання праз сістэму ўрокаў ББВ
  3. Фарміраванне экалагічнай культуры сучасных школьнікаў.
  4. Фарміраванне культуры прафесіянальнага самавызначэння.
  5. Удзеляць належную ўвагу прапагандзе беларускай літаратуры, культурнай спадчыны.

Бібліятэчны фонд складаецца з падручнікаў, мастацкай, навукова-папулярнай літаратуры, падпісных выданняў.

Фонд падручнікаў складае 1864 экзэмпляраў. У бібліятэку падручнікі паступаюць цэнтралізавана згодна з планам. Заказы выпаўняюцца  ў поўным аб’еме. Планы заказаў бібліятэкар узгадняе з намеснікам дырэктара, настаўнікамі-прадметнікамі.

Фонд мастацкай і навукова-папулярнай літаратуры складае 9205 экземпляраў. На працягу 2022/2023 навучальнага года  бібліятэка атрымала  22 экземпляры. метадычнай літаратуры, 32 экземпляры мастацкай літаратуры. Фонд мастацкай і метадычнай літаратуры складаецца з кніг на беларускай, рускай і замежнай мовах.

Агульны бібліятэчны фонд складае 10943 экземпляраў.

Інфармацыйнае асяродзе нашай школы пачынае фарміравацца з афармлення падпіскі на перыядычныя выданні, якія складаюцца з ведамаснай і індывідуальнай падпіскі. Перыядычныя выданні выкарыстоўваюцца для афармлення кніжных выстаў, для тэматычнай падборкі літаратуры да інфармацыйных і класных гадзін.

Бібліятэка сістэматычна вядзе ўнутрыбібліятэчную работу: спісвае састарэлую літаратуру (3280 экземпляраў), працуе з картатэкай, рамантуе кнігі.

У маі – чэрвені бібліятэка праводзіць збор падручнікаў  і ў жніўні выдае іх на новы навучалны год. Бібліятэка рэгіструе квітанцыі аплаты за карыстанне падручнікамі, складае зводную табліцу, якую потым перадае ў бухгалтэрыю. У 2022\2023 навучальным годзе падручнікамі бібліятэкі карысталіся 48 вучні школы, з іх поўнасцю вызвалены ад уплаты за карыстанне падручнікамі 2 вучань. Для 12 чалавек размер аплаты зніжаны на 50%.

Бібліятэка сістэматычна праводзіць работу па выхаванню ў вучняў беражлівых адносін да кніг: індывідуальныя і калектыўныя гутаркі, рэйды – праверкі. У гэтай рабоце вялікую дапамогу бібліятэцы аказвае актыў бібліятэкі, класныя кіраўнікі.

У 2022\2023  навучальным годзе асноўныя паказчыкі работы бібліятэкі склалі: колькасць чытачоў (усяго) – 77 у тым ліку вучняў (1 – 11кл.) – 48, настаўнікаў і іншых наведвальнікаў – 29.

Ахоп абслугоўвання вучняў школы ў 2022\2023 навучальным годзе складае 100%.

Колькасць наведванняў школьнай бібліятэкі склаў 1202. Колькасць кнігавыдач – 1847.

Бібліятэка праводзіць мерапрыемствы, якія ставяць сваей мэтай, як прыцягненне да чытання вучняў, пашыраючы іх кругагляд, так і дапамагу ў падрыхтоўцы да заняткаў.

Шляхам індывідуальнай, масавай работы, урокаў інфармацыйнай культуры бібліятэка прывівае інтарэс да чытання. Найбольш папулярнай формай работы ў малодшых класах з’яўляюцца гульні, віктарыны, падарожжы на самыя  розныя тэмы: аб жывелах, кнігах, прыродзе, казках, перыядычных выданнях, да юбілейных дат. Дзеці актыўны прыймаюць ў іх удзел.

Вучні старэйшых класаў чытаюць, у асноўным,  праграмную літаратуру і гэта адпавядае складу кніжнага фонду бібліятэкі, які задавальняе ўсе запатрабаванні вучняў.

На працягу года афармляліся выставы да памятных і знамянальных дат. Пастаянныя выставы: “Радзіма мая дарагая, красуйся і ў шчасці жыві”, “Здаровы лад жыцця”, “Абарона правоў дзіцяці”,”Дзіцячыя пісьменнікі - дзецям”, “Чытачы ў кніжнай краіне прыроды”, “Спыніць СНІД-выканаць абяцанне”, “Подзвіг народа застанецца ў сэрцах”, “Мазыр- жамчужына Палесся”, а таксама зменыя выставы – выставы аднаго аўтара.

Усяго было аформлена 14 выставы. Для выхавання любві да кнігі, цікавасці да чытання, да роднай мовы праводзіліся наступныя мерапрыемствы: Тыдзень дзіцячый і юнацкай кнігі:

-выстава літаратуры “Кніга- наш сябар”;

             -турнір лепшых чытачоўПарад літаратурных герояў

-конкурсная гульня “Птушкі роднага краю”

-забаўляльна-пазнавальнае шоу “Усё самае цікавае”

-бюро добрых спраўCтарой кнізе новае жыццё.

Да Міжнароднага дня роднай мовы праводзілася гадзіна роднай мовы “Далучыца да роднага слова” для вучняў 2-4 класаў. Дзе вучні прынялі актыўны ўдзел у наступных конкурсах: “Загадкі”, “Чытаем па-беларуску”, “Беларускія пісьменнікі дзецям”, “Казкі”, “Прыказкі і прымаўкі”. Вучні чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў, а вучні 4 класа паказалі інсцэніроўку казкі “Заяц і мядзведзь”, пазнаёміліся з выставай кніг “Мова- духоўны скарб народа!” Так жа праводзіліся такія мерапрыемствы як  “Багата, ты родная мова…”, “Наша спадчына”.

2 красавіка – Дзень дзіцячай кнігі. У гэты дзень вучняў 1 класа прынялі ў чытачы. Вучні чыталі вершы, адгадвалі загадкі, пазнаёміліся з правіламі карыстання кнігай, праводзіліся гульні: “Да-не”, “Чарадзейная палачка”, зрабілі закладкі.

Праводзіліся мерапрыемствы, прысвечаныя Радзіме: “Жыву ў Беларусі- і тым ганаруся!” дзе спаборнічалі тры каманды, якія прынялі ўдзел у наступных конкурсах: “”Мой край там,дзе Нёман л’ецца”, “Тут дзяды мае жылі”, “Мая беларуская мова”, “Торыцца шлях наш вякамі”, “Сем цудыў Беларусі”, “З любоўю да прыроды”, “Мая Беларусь…Мая зямля”, “Людзі зямлі беларускай”, “Беларусь сучасная”. Выкарыстала мультымедыйную ўстаноўку.

Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь праводзілася мерапрыемства “Канстытуцыя – асноўны зокон дзяржавы”. Вучні праслухалі паведамленне аб прыняцці Канстытуцыі, удзельнічалі ў віктарыне “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь”, чыталі вершы. У заключэнні вучням, якім споўнілася 14 гадоў, уручылі пашпарт і кнігу, падарунак Прэзідэнта, “Я- грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. Так сама прайшлі мерапрыемствы: “Мы грамадзяне Рэспублікі Беларусь”, “Мір права. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь”, “Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь”.

         Па сімволіцы Рэспублікі Беларусь праводзілася мерапрыемства “Наш герб і наш сцяг – гэта сімвалы свабоды”.

         Для выхавання здаровага ладу жыцця праводзіліся гутаркі: “Ведаць, каб не курыць”, “Алкаголь і здароўе”

     З мэтай павышэння свайго прафесійнага ўзроўню, атрымання неабходных кансультацый удзельнічала ў рабоце метадычных аб’яднанняў. Выпісваю часопіс “Бібліятэка прапануе”.

     Разам з тым, у рабоце есць наступныя недахопы:

  • пажадана, каб была боьшая кнігавыдача.

     У наступным навучальным годзе планую:

  • скаардынаваць гадавы план бібліятэкі з гадавым планам школы, забяспечываючым вучэбна-выхаваўчы працэс у рабоце з чытачамі;
  • фарміраваць духоўна-маральныя ценнасці у дзяцей і падлеткаў, заснаваныя на ідэалогіі беларускай дзяржавы і грамадства, выхоўваць цэннасныя арыентацыі, маральна- эстэтычныя ідэалы, фарміраваць ценнасці патрыятызму і грамадзянственнасці.
 

Галоўныя напрамкі ў рабоце

  1. Разгарнуць шматпланавую работу па выхаванню культуры чытання ў чытачоў.
  2. Праводзіць работу па прапагандзе бібліятэчна-бібліаграфічных ведаў сярод навучэнцаў.

Арганізацыя работы школьнай бібліятэкі

  1. Прадоўжыць паляпшаць знешні выгляд бібліятэкі: зрабіць касметычны рамонт.
  2. Весці сваечасова апрацоўку новых паступленняў і дакументацыі.
  3. Весці штодзенна ўлік работы ў дзенніку бібліятэкі.
  4. Адзін раз у квартал звераць сумарныя кнігі ў бухгалтэрыі.

Работа з чытачамі

  1. Лічыць асноўнай задачай бібліятэкі забяспячэнне вучняў і настаўнікаў падручнікамі, праграмай і метадычнай літаратурай.
  2. Прапагандаваць літаратуру, якая садзейнічае паглыбленню і расшырэнню ведаў вучняў аб здаровым вобразе жыцця.
  3. Садзейнічаць павышэнню кваліфікацыі работнікаў школы, арганізацыі ўсяго адукацыйнага працэсу.
  4. Пры кіраўніцтве чытаннем чытача выкарыстоўваць розныя формы масавай работы: абмеркаванне кніг, чытацкія канферэнцыі, ранішнікі, дыспуты, вусныя журналы, завочныя падарожжы і г.д.
  5. Стварыць бібліятэчны актыў, які будзе садзейнічаць выкананню ўсіх пастаўленных задач.
  6. Заўседы падбіраць актуальную літаратуру да дня інфармацыі.

Кіраўніцтва чытаннем і прапаганда літаратуры

  1. Аналізаваць чытанне вучняў і вынікі паведамляць класным кіраўнікам.
  2. Весці работу ў групе падоўжанага дня, знаеміць іх з навінкамі літаратуры.
  3. Праводзіць урокі ББВ.
  4. Прадоўжыць садзейнічаць расшырэнню і паглыбленню ведаў вучняў па прадметам школьнай праграмы.

Даведачна – бібліаграфічная работа бібліятэкі

Рэгулярна работаць з каталогамі: сваечасова пісаць карткі новых паступленняў у алфавітны і прадметны каталаг.

Даведачна – інфармацыйная работа

Сваечасова вывешываць спісы і інфармацыйныя бюлетэні новых паступленняў.

 

Асноўныя паказчыкі работы бібліятэкі:

  • Колькасць чытачоў – навучэнцаў – 48;

                                                педагогаў - 18

  • Колькасць наведванняў – 1202
  • Колькасць кнігавыдач –1847
  • Кнігазабяспечаннасць:
  • Колькасць выданных за год кніг - 1847
  • Колькасць фонду -10543
  • Колькасць чытачоў - 77

Агульная колькасць праведзенных мерапрыемстваў за навучальны год – 10

Выставачная работа: было аформлена – 14 выставы.

Матэрыяльная база:

а) чытальная зала – 1

б) месц у бібліятэцы – 8

в) кнігасховішча – няма

Падпіска на перыядычныя выданні:

а) беларускія выданні – 12

б) расійскія выданні - няма

Зыходзячы з асаблівасцей арганізацыі навучальнай дзейнасці і праграмы развіцця школы, асноўнымі задачамі работы бібліятэкі з’яўляюцца:

1)Фарміраванне светапогляду чытачоў у рамках ідэалогіі дзяржавы пры дапамозе кнігі.

2)Забеспячэнне інфармацыйна – дакументальнай падтрымкі вучэбна – выхаваўчага працэсу і самаадукацыі вучняў і педагогаў.

3)Фарміраванне ў школьнікаў інфармацыйнай культуры і культуры чытання праз сістэму ўрокаў ББВ

4)Дасканальванне нетрадыцыйных і традыцыйных форм індывідуальнай і масавай работы, заснаванай на асоба-арыентаваным падыходзе да дзіцяці.

5)Павышэнне якасці інфармацыйна-бібліятэчных і бібліяграфічных паслуг.

6)Фарміраванне экалагічнай культуры сучасных школьнікаў.

7)Фарміраванне культуры прафесіянальнага самавызначэння.

8)Удзеляць належную ўвагу прапагандзе беларускай літаратуры, культурнай спадчыны.

9)Усю работу школьнай бібліятэкі накіраваць на выхаванне адказнасці вучняў, педагагічнага калектыву за беражлівыя адносіны да падручнікаў.

10)Праводзіць работу па прывабліванню вучняў у бібліятэку і сістэматычна аналізаваць іх чытанне.

11)Рэгулярна праводзіць урокі бібліятэчных ведаў вучняў.

12)Два разы ў год праводзіць агульнашкольны агляд школьных падручнікаў.

13)Аказваць дапамогу ў падборы літаратуры для класных бібліятэчак.

14)Раз у месяц праводзіць санітарны дзень па рамонту кніг.

15)Знаеміць з навінкамі літаратуры.

16)У канцы навучальнага года правесці збор і рамонт школьных падручікаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.